Інтэлектуальная гульня «Чароўная скарбонка»
03.03.2022 в к. 28 пройшла Інтэлектуальная гульня «Чароўная скарбонка» ў 1 «Б» класе.
Перад гульнёй у дзяцей была магчымаць паўтарыць беларускія словы, назвы якіх на паперы былі развешаны ў розных месцах у класе, нават на столі і падлозе. У самой гульні прымалі ўдзел усе вучні класа. Ініцыятарам гульні быў Буслік, які пакінуў дзецям сваю чароўную скарбонку з рознымі заданнямі. Дзеці прайшлі ўсе 7 этапаў гульні: “Давайце знаёмімся па-беларуску”, “Свабодны мікрафон”, “Святлафор”, “Вясёлая фізхвілінка”, “Філворд”, “Вясёлкавы цуд” і “Беларускія вершы”. На розных этапах гульні дзеці дэманстравалі веданне беларускамоўных слоў, уменне знаходзіць іх у філвордзе, адгадваць беларускія загадкі і чытаць вершы на беларускай мове. Выканаўшы ўсе заданні Бусліка, у дзяцей склалася з літар слова "малайцы". Гульня атрымалася вельмі цікавай, вясёлай і пазнавальнай. У канцы гульні ўсе дзеці атрымалі салодкія пачастункі ад Бусліка.